Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя абвясціла пра запуск новай праграмы «Аднаўляльныя крыніцы энергіі — крыніца для ацяплення». Яе бюджэт складае 2 мільярды злотых на сістэмнае ацяпленне на аснове аднаўляльных крыніц энергіі.
Гэтыя грошы атрымаюць прадпрымальнікі, якія сістэмна займаюцца выпрацоўкай і пастаўкамі цеплавой энергіі, камунальныя арганізацыі, органы мясцовага самакіравання.
Дадзеныя сродкі могуць быць выкарыстаны, сярод іншага, на набыццё і ўстаноўку цеплавых помпаў, сонечных калектараў, геатэрмальнай энергіі, падключэння да цепласеткі і захоўвання энергіі.
Кіраўнік міністэрства Паўліна Хенінг-Клоска паведаміла, што заяўкі будуць прымацца з 16 красавіка. Намеснік міністра Уршуля Зяліньска зазначыла, што праграма з'яўляецца важным сігналам, у якім кірунку можа і павінна ісці польская цеплавая прамысловасць. «Пераход да экалогіі аплочваецца - ён каштуе танней, чым захаванне вугальнага статус-кво», - дадала чыноўніца.
Грошы на праграму паступаюць з Еўрапейскага фонду мадэрнізацыі. 3/4 праграмы — субсідыі, астатняе — крэдыт.
У міністэрстве мяркуюць, што ў выніку рэалізацыі праграмы будзе ўведзена ў эксплуатацыю 300 энергаўстановак магутнасцю 900 мегават.
ПР/юл